Агара (фільм)
Агара | |
---|---|
Ágora | |
Жанр |
меладрама драма прыгоды гісторыя Пеплум |
Рэжысёр | Алехандра Аменабар |
Прадзюсар |
Альвара Аўгусцін Фернанда Бавайра |
Сцэнарыст |
Алехандра Аменабар Матэа Хіль |
У галоўных ролях |
Рэйчэл Вайс Макс Мінгела Оскар Айзек Ашраф Бархам |
Аператар | Шаві Хіменес |
Кампазітар | Дарыа Марыянелі |
Кінакампанія | Mod Producciones, Himenóptero, Telecinco Cinema, Canal+ España, Cinebiss |
Працягласць | 141 хвіл. |
Бюджэт | 70 млн $[1] |
Зборы | 39 млн $[1] |
Краіна | Іспанія |
Мова | англійская |
Год | 2009 |
IMDb | ID 1186830 |
Афіцыйны сайт (ісп.) |
«Агара́» (ісп.: Ágora) — гістарычны фільм рэжысёра Алехандра Аменабара 2009 года. Гэта пятая кінакарціна рэжысёра і ўжо другі яго фільм, зняты цалкам на англійскай.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне фільма разгортваецца ў горадзе Александрыя Егіпецкая напачатку V стагоддзя нашай эры. Фільм распавядае пра Гіпацію Александрыйскую — першую ў гісторыі жанчыну-вучонага, якая была філосафам, матэматыкам і астраномам. Яна была вельмі разумная і вядомая, да яе слоў прыслухоўваліся кіраўнікі. Яе вучнямі былі шматлікія бачныя дзеячы, у прыватнасці прэфект горада Арэст.
У той час у горадзе пачаліся рэлігійныя сутыкненні, у выніку якіх хрысціянамі была разрабавана і знішчана адна з найбагацейшых бібліятэк свету. Былы раб Гіпаціі Давус, таемна закаханы ў яе, таксама стаў хрысціянінам і далучыўся да пагромшчыкаў. З часам царква набывала ўсё большую ўладу, і неўзабаве біскуп Кірыл Александрыйскі запатрабаваў, каб Арэст і іншыя адракліся ад Гіпаціі, а ёй самой забаранілі выкладаць і займацца навукамі. Яна не магла змірыцца з гэтым і прыняць хрысціянства, таму была абвешчана ведзьмай, прастытуткай. Зневажальнаму забойству ворагамі Гіпація аддала перавагу быць задушанай Давусам.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Рэйчэл Вайс — Гіпація, англ.: Hypatia
- Макс Мінгела — Давус, англ.: Davus
- Оскар Айзек — Арэст, англ.: Orestes
- Ашраф Бархам — Амоній, англ.: Ammonius
- Майкл Лансдэйл — Тэон, англ.: Theon
- Руперт Эванс — Сінезій, англ.: Synesius
- Рычард Дэрдэн — Алімпій, англ.: Olympius
- Самі Самір — біскуп Кірыл, англ.: Cyril
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2009 — 7 прэмій «Гоя»: найлепшы арыгінальны сцэнарый (Алехандра Аменабар, Матэа Хіль), кіраўніцтва вытворчасцю (Хасэ Луіс Эскалар), аператарская праца (Хаві Хіменес), праца мастака (Гай Дыяс), касцюмы (Габрыэла Пескучы), грым і прычоскі (Ян Сьюэл, Сюзанна Стокс-Мантан), спецыяльныя эфекты (Крыс Рэйнальдс, Фелікс Бержэ)
- 2009 — 6 намінацый на прэмію «Гоя»: найлепшы фільм, рэжысёр (Алехандра Аменабар), арыгінальная музыка (Дарыа Марыянелі), жаночая роля (Рэйчэл Вайс), мантаж (Нача Руіс Капільяс), гук (Пітэр Глосап, Глен Фрымантл)
Дадатковыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Слоган: «Александрыя, Егіпет 391 год Н. Э. Свет змяніўся назаўжды»
Зноскі
- ↑ а б Agora . Box Office Mojo. Праверана 2 лютага 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт фільма (ісп.)
- «Агара» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Агара на сайце «AllMovie» (англ.)
- Agora: the «Reel» vs. the «Real» Hypatia
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2009 года
- Фільмы Іспаніі 2009 года
- Фільмы Мальты 2009 года
- Фільмы Балгарыі 2009 года
- Фільмы ЗША 2009 года
- Фільмы-драмы 2009 года
- Фільмы-меладрамы 2009 года
- Прыгодніцкія фільмы Іспаніі
- Прыгодніцкія фільмы Мальты
- Прыгодніцкія фільмы Балгарыі
- Прыгодніцкія фільмы ЗША
- Фільмы-біяграфіі Іспаніі
- Фільмы-біяграфіі Мальты
- Фільмы-біяграфіі Балгарыі
- Фільмы-біяграфіі ЗША
- Фільмы-драмы Іспаніі
- Фільмы-драмы Мальты
- Фільмы-драмы Балгарыі
- Фільмы-драмы ЗША
- Гістарычныя фільмы Іспаніі
- Гістарычныя фільмы Мальты
- Гістарычныя фільмы Балгарыі
- Гістарычныя фільмы ЗША
- Фільмы-меладрамы Іспаніі
- Фільмы-меладрамы Мальты
- Фільмы-меладрамы Балгарыі
- Фільмы-меладрамы ЗША
- Фільмы пра хрысціянства
- Фільмы пра навуку
- Фільмы Алехандра Аменабара
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Дарыа Марыянелі